25.01.2024 Рэспубліканскі прафсаюзны прававы прыём грамадзян
25 студзеня ў ААТ "Слонімскі рамонтны завод" адбыўся Рэспубліканскі прафсаюзны прававы прыём грамадзян, падчас якога была арганізавана прававая асвета тых, хто звярнуўся.
Удзел у прыёме прыняў прававы інспектар працы Гродзенскай абласной арганізацыі Беларускага прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу Аляксандр Іванавіч Шышко, старшыня Слонімскага раённага аб'яднання прафсаюзаў Вольга Мікалаеўна Радзевіч, прадстаўнікі ўпраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Слонімскага райвыканкама, а таксама работнікі пракуратуры.